РУС БЕЛ ENG

Задачи

У 2023/2024 навучальным годзе неабходна: 

 1. Павышаць якасць адукацыі праз:

  • удасканаленне прадметнага выкладання, спосабаў арганізацыі вучэбных заняткаў;
  • даступнасць і варыятыўнасць адукацыйных паслуг з улікам  адукацыйных запатрабанняў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў;
  • якасную сістэмную работу з высокаматываванымі навучэнцамі;
  • эфектыўную інфармацыйную і растлумачальную работу работу з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу.

 2. Павышаць узровень выхаванасці праз:

  • укараненне сучасных форм і методык работы з навучэнцамі;
  • эфектыўную рэалізацыю інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”; 
  • фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій удзельнікамі адукацыйнага працэсу;
  • сістэмную работу з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў праз рэалізацыю рэспубліканскага праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”.

 3. Стварыць умовы для зберажэння здароўя дзяцей праз:

  • выкананне патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу; 
  • якасную арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы.

 4. Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

  • выкарыстанне сучасных форм метадычнай работы;
  • арганізацыю супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з педагогамі вобласці;
  • удзел у мерапрыемствах рознага ўзроўню па трансляцыі і павышэнні педагагічнага майстэрства;
  • далейшую работу па матывацыі педагогаў на павышэнне кваліфікацыйных катэгорый.

 ​​​​5. Працягваць работу па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы праз:

  • эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў;
  • стварэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове;
  • набыццё і абнаўленні абсталявання, сродкаў навучання, спартыўнага інвентару;
  • падтрыманне парадку на тэрыторыі і ў памяшканнях ўстановы адукацыі;
  • якасную падрыхтоўку ўстановы адукацыі да пачатку новага навучальнага года, да працы ў асенне-зімовы перыяд.