РУС БЕЛ ENG

Цель и задачи воспитательной работы

Мэта: стварэнне ўмоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца, яго паспяховай сацыялізацыі, сацыяльна-педагагічная падтрымка станаўлення і развіцця высокамаральнага, адказнага, творчага, ініцыятыўнага, кампетэнтнага грамадзяніна.

Рэалізацыя мэты можа быць дасягнута рашэннем наступных задач:

  • садзейнічаць фарміраванню асобы будучага актыўнага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, ажыццяўляць маральны выбар і несці за яго адказнасць;
  • развіваць і ўмацоўваць традыцыі ўстановы адукацыі як асновы інтэлектуальнага і духоўна-маральнага развіцця дзіцяці;
  • удасканальваць сістэму патрыятычнага выхавання, фарміраванне лідэрскіх якасцей і прасоўванне ўласных ініцыятыў у рамках узаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі, праз вучнёўскае самакіраванне;
  • умацоўваць адносіны да сям'і як асновы грамадства, засваенне маральных каштоўнасцей сямейнага жыцця: каханне, клопат, працяг роду, узаемадапамога і інш.;
  • фарміраваць інфармацыйную культуру навучэнцаў, павышаць эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій удзельнікамі адукацыйнага працэсу;
  • прадоўжыць работу па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці, узнікненню нефармальных маладзёжных груповак на аснове развіцця супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, забеспячэння міжведамаснага ўзаемадзеяння, удасканаленне форм і метадаў суправаджэння непаўналетніх.