РУС БЕЛ ENG

Мероприятия субботы (07.09.2024)

07.09.2024

7 верасня вучні 2-6 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме “З вытокаў роднай мовы”. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня беларускага пісьменства. Канцэпцыя гэтага свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Падчас гульні команды “Каласок” і “Званочкі” прыкладвалі ўсе намаганні, каб справіцца з заданнямі кожнага этапа.  Асабліва спадабалася вучням разгадваць рэбусы, шукаць словы, якія, «схаваліся», тлумачыць зашыфраваныя фразеалагізмы, выступаць у ролі перакладчыкаў.  Удзельнікі з цікавасцю выконвалі заданні на прыпынках “Словаведы”, “Крылатая паштоўка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Юныя паэты”, “Старонкі мінулага і сучаснага”.

У завяршэнні мерапрыемства вучні пераканаліся, што наша родная мова – мілагучная, шчырая і непаўторная! Абавязак кожнага грамадзяніна – любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа!

 

 

поделиться в: