РУС БЕЛ ENG

Родная мова ў "воблаку слоў"

23.02.2024

Размова, замова, умова, змова, перамова, адмова… Толькі ад слова “мова” пры дапамозе прыставак можна ўтварыць шмат аднакарэнных слоў.

Багатая наша родная мова на слова. Мілагучнае, звонкае, спеўнае, цёплае, чароўнае, пяшчотнае, ласкавае, мяккае… Адным словам пра яе не скажаш. А якія каларытныя словы ў беларускай мове!

Сёння шасцікласнікі, скарыстаўшы магчымасці сэрвіса Word It Out, з вялікім задавальненнем  стварылі сумеснае інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. У ім знайшлі месца родныя беларускія словы, імёны паэтаў, якія крочаць з намі па жыцці з дзяцінства і назаўсёды застануцца ў нашых сэрцах. Разам з настаўнікам юныя аматары роднага слова адкрывалі таямніцы беларускіх слоў. Атрымаўся прыгожы букет!

 

поделиться в: