РУС БЕЛ ENG

Конкурс малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў “Дзівосны свет”

23.02.2024

Чытаць па-беларуску – гэта цікава! А яшчэ можна праявіць творчыя здольнасці і намаляваць малюнак да любімага твора.
Сёння, у межах тыдня беларускай мовы і літаратуры, адбыўся конкурс малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў “Дзівосны свет”. Творы Я. Коласа, А. Федарэнкі, А. Кудраўца, А. Грачанікава, Г. Далідовіча натхнілі вучняў на творчасць.
Можна было прагаласаваць за малюнак, які найбольш спадабаўся. Прозвішчы аўтараў трымаліся ў сакрэце, каб выбар быў больш аб’ектыўны.
У выніку абсалютнай пераможцай стала Кудлаш Варвара, вучаніца V класа. Яе малюнак да твора А. Федарэнкі “Падслуханая казка” заваяваў сімпатыі гледачоў. Віншуем!

 

поделиться в: