Гістарычны турнір "У адзінстве народа - вялікая сіла!"
23.09.2023Сёння, у шосты школьны дзень, вучні 5-6 класаў нашай установы сталі ўдзельнікамі гістарычнага турніру “У адзінстве народа – вялікая сіла!”, прысвечанага самаму маладому святу нашай краіны – Дню народнага адзінства.
Удзельнікі гульні адправіліся ў займальнае падарожжа па прасторах Беларусі, успомнілі ўнікальныя гістарычныя месцы і славутасці нашай краіны.
Удзельнікам гульні прапанавалася супаставіць прыказкі пра сяброўства, братэрства і адзінства, адказаць на пытанні віктарыны «Беларусь – мая краіна». З ахвотай дзеці называлі месцы, дзе знаходяцца адзначаныя на карце культурныя славутасці Беларусі.
Займальным аказалася відэападарожжа па шасці абласных цэнтрах нашай рэспублікі. Гульцы вызначылі, чым яны адметныя, пабывалі ў Белавежскай пушчы і на возеры Нарач, у беларускім Палессі і на Браслаўскіх азёрах, на рэках Нёман, Прыпяць і Бярэзіна.
У канцы турніру прыйшлі да высновы: усе мы вельмі розныя і вельмі падобныя. У нас агульныя радасці і агульныя праблемы, а самае галоўнае – мы жывём на адной зямлі. Толькі разам мы сіла!