РУС БЕЛ ENG

“Разам з палясоўшчыкам Тарасам”

02.09.2023

2 верасня вучні 6-11 класаў здзейснілі завочнае падарожжа па віцебскай зямлі – у прыгожы горад Гарадок. Тут, у першую нядзелю верасня, праходзіць юбілейны ХХХ Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята крочыць па розных гарадах, пачынаючы с 1994 года – з радзімы Францыска Скарыны – горада Полацка. Ганаровую эстафету Гарадку перадаў горад Добруш. Дзень беларускага пісьменства – гэта не толькі магчымасць узважыць багатыя сённяшнія літаратурна-культурныя набыткі, але і лепш пазнаць, асэнсаваць сваё мінулае.

Экскурсаводы Дамастой Мацвей, Жвалеўская Надзея, Кавалеўскі Дзмітрый і Волкава Валерыя правялі для вучняў экскурсію па станцыях “Гарадоцкія муры”, “Старажытнае замчышча”, “Гарадоцкія таленты”, “Архітэктурныя пабудовы”, “Гарадоцкі дом рамёстваў”, “Вераб’ёвы горы”.

Усе прысутныя пазнаёміліся  з асноўнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Гарадка, пашырылі веды пра гісторыю горада, знакамітых ўраджэнцаў,  жыццё і творчасць якіх звязана з гарадоцкім краем.

Завочнае падарожжа садзейнічала фарміраванню нацыянальнай годнасці, выхаванню павагі да культурных здабыткаў народа.

поделиться в: