Конкурсна-гульнявая праграма "Адкуль наш род і наша мова"
02.09.20232 верасня вучні 1-5 класаў прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме “Адкуль наш род і наша мова”, прысвечанай Дню беларускага пісьменства.
У ходзе гульні школьнікі разгадалі таямніцы беларускай мовы, пашырылі свае веды аб гісторыі свята, прынялі актыўны ўдзел у конкурсах “Правяраем правапіс”, “Ведаем лексіку”, “Помнік”, “Уключаем фантазію”, успомнілі беларускія фразеалагізмы, саставілі сінквейн на тэму “Мова”.
Мерапрыемства спрыяла распаўсюджванню і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры, традыцый і мовы праз цікавую гульнявую форму.